Этнаграфічная квэст-гульня «Ля вытокаў мінулага»

28 студзеня 2023 года навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах («Знаўцы роднага краю» (Саратокіна Л.А.), «Музеязнаўцы» (Раманькова І.М.)) і іх бацькі сталі актыўнымі удзельнікамі квэст-гульні «Ля вытокаў мінулага», якую для іх падрыхтавала педагог-арганізатар Ягорава Вольга Уладзіміраўна.

 Уддзел у квэст-гульні прынялі 6 сямей, якія наведалі краязнаўчы пакой «Спадчына Аршаншчыны». Удзельнікаў падарожжа сустрэла Гаспадыня, якая пазнаёміла іх з прадметамі, якімі карысталіся нашы продкі, паказала якімі прыладамі карысталіся жанчыны, дзе знаходзіўся  «бабін кут» і іншае.  

 Пасля экскурсіі па пакоі пачаласа квэст-гульня. Бацькі і навучэнцы актыўна ўключыліся ў гульню.   Конкурс  складаўся з некалькіх этапаў. Падчас размінкі ўдзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны.  Затым павінны былі пазнаць прадмет па апісанні і знайсці яго на паліцах. Хто ўважліва слухаў Гаспадыню, той з заданнямі спраўляўся лёгка. На наступным этапе ўдзельнікам прапанавалі адгадаць беларускія загадкі пра дом, прылады працы і прадметы сялянскага побыту.

 Затым удзельні «адправіліся» на кірмаш. У XIX-пач.XX ст.ст. кірмашы на Аршаншчыне звычайна ладзіліся каля Ільінскай царквы. Сяляне выпраўляліся туды, як на свята. Абавязковым было прывесці хатнім гасцінцы і падарункі. Таму і ўдзельнікам конкурсу прапанавалі «набыць» тое, аб чым прасілі іх дома. Конкурс вельмі спадабаўся ўсім, у пакоі было весела і шумна, як на сапраўдным кірмашы.

 Наступны конкурс «Дзяды і ўнукі» адлюстраваў эвалюцыю многіх гаспадарчых прылад і прадметаў. Бацькі разам з дзецьмі шукалі прылады, якія зараз замяніла сучасная тэхніка, а затым спрабавалі паказаць, як імі карысталіся раней: качалі рушнікі, раскалачвалі калатоўкай кулеш, прасавалі пранікам бялізну і г.д.  

 Па выніках квэст-гульні пераможцам стала сям’я Чувілава Арцёма і Уладзіслава з аб’яднання па інтарэсах «Музеязнаўцы», другое месца – сем’і Брык Веранікі і Смірнова Уладзіслава з аб’яднання па інтарэсах «Музеязнаўцы», сям’я Шульгі Арцёма з аб’яднання па інтарэсах «Знаўцы роднага краю», трэцяе месца – сем’і Ігнатковіча Уладзіміра і Каранькова Яўгена з аб’яднання па інтарэсах «Знаўцы роднага краю».

 Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным. Навучэнцы і іх бацькі змаглі зрабіць этнагарафічнае падарожжа ў мінулае нашых продкаў… 

    Падрыхтавала:  Саратокіна Л.А., загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці