Як ідзе эксперымент па харчаванні сельскіх навучэнцаў

Як ідзе эксперымент па харчаванні сельскіх навучэнцаў, расказалі карэспандэнту “Настаўніцкай газеты” ў Дабрамыслінскай сярэдняй школе імя Л.П.Ціхмянава Лёзненскага раёна.

Здавалася б, што складанага ў тым, каб наладзіць апрабацыю новага меню ў невялікай установе адукацыі, размешчанай у аграгарадку? Навучэнцаў жа не тысячы, як у некаторых гарадскіх школах, а крыху больш за паўтары сотні. Аднак тут ёсць свая спецыфіка. Пілотны праект дыктуе змяненні ў раскладзе работы сталовай, дзе прыём ежы пачынаецца амаль праз тры гадзіны пасля першага званка на ўрок, і заснаваны на выкарыстанні новага меню, складзенага на харчовых перавагах школьнікаў. Па словах дырэктара школы Ігара Атрошчанкі, каля трэці навучэнцаў — на падвозе з аддаленых населеных пунктаў. Большасць з іх паспявае падсілкавацца перад дарогай, хтосьці не. Таму, акрамя абеду, у школе пакінулі снеданні, а вось стравы і іх падача істотна змяніліся.

Са снежня мы поўнасцю апынуліся ў эксперыменце, — уключылася ў размову намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Іна Вагароўская. — Да гэтага на працягу многіх гадоў харчаванне было стандартным, а стравы прасцейшымі: бульба вараная і пюрэ, макарона і каша, свіная, рыбная ці курыная катлета, мяса, салат, суп. Штосьці дзеці елі з большай ахвотай, штосьці з меншай. Адзінкі страў са старога меню засталіся, але цяпер мы пераважна прапануем смачныя навінкі, бо ў нашу задачу ўваходзіць апрабацыя новых тэхналогій і прынцыпаў харчавання. Арыентуемся ў тым ліку на мінімізацыю адходаў. У прыватнасці, да эксперымента вучням прапаноўвалася ікра з морквы і буракоў. Згодна з выкананнем натуральных норм па агародніне, гэтая страва прыдатная, толькі ў навучэнцаў яна не выклікала апетыту: каля 70—80 працэнтаў ішло ў адходы. Як вынік, выкраслілі страву з меню.

Чытайце матэрыял Таццяны БОНДАРАВАЙ у нумары ад 24 лютага 2023 года.