Хто ўвайшоў у лік пераможцаў у сістэме адукацыі па выніках 2022 г.

Па выніках работы сістэмы адукацыі за 2022 год узнагароджаны калектывы некалькіх устаноў адукацыі. Таксама адзначаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» шэраг работнікаў сферы адукацыі.

Граматай Міністэрства
адукацыі Рэспублікі
Беларусь і пераходзячым
сімвалам якасці
”Лепшы ў адукацыі“

  1. У намінацыі ”Лепшае структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі“

галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама.

  1. У намінацыі ”Лепшае структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі“

аддзел адукацыі Мазырскага райвыканкама.

  1. У намінацыі ”Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі, якая размешчана ў гарадской мясцовасці“

калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Дзіцячы сад № 3 г.Ляхавічы“ Брэсцкай вобласці.

  1. У намінацыі ”Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі, якая размешчана ў сельскай мясцовасці“

калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Дзіцячы сад аграгарадка Кадзіна“ Магілёўскай вобласці.

  1. У намінацыі ”Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, якая размешчана ў гарадской мясцовасці“

калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Гімназія № 2 г.Віцебска“.

  1. У намінацыі ”Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, якая размешчана ў сельскай мясцовасці“

калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Луненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета“ Мастоўскага раёна Гро­дзенскай вобласці.

  1. У намінацыі ”Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі“

калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Спецыяльная школа № 18 г.Мінска“.

  1. У намінацыі ”За выніковую працу па забеспячэнні якасці атрымання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“

калектыў установы адукацыі ”Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі“.

  1. У намінацыі ”За лепшую работу па забеспячэнні якасці пад­рыхтоўкі кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у адпаведнасці з запатрабаваннямі арганізацый“

калектыў установы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж“.

  1. У намінацыі ”За лепшую работу па забеспячэнні якасці падрыхтоўкі кадраў з прафесіянальна-тэхнічнай адукацыяй у адпаведнасці з запатрабаваннямі арганізацый“

калектыў установы адукацыі ”Баранавіцкі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну“.

  1. У намінацыі ”Лепшы ўніверсітэт па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў ва ўмовах лічбавай трансфармацыі галін эканомікі“

калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

  1. У намінацыі ”За дасягненні ў развіцці навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці“

калектыў навукова-даследчай установы ”Інстытут прыкладных фізічных праб­лем імя А.Н.Сеўчанкі“ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Нагрудным знакам
Міністэрства адукацыі
”Выдатнік адукацыі“

за добрасумленную плённую працу, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення:

Пратасевіч Святлану Міхайлаўну — дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі ”Сярэдняя школа № 111 г.Мінска“;

Герасімук Алу Сцяпанаўну — намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі ”Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк“;

Судзіліну Алену Пятроўну — загадчыка дзяржаўнай установы адукацыі ”Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Веткі“;

Яцыновіч Таццяну Тадэву­шаўну — настаўніка матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі ”Маладзечанская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат“;

за добрасумленную плённую працу па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, асабісты ўклад у падтрымку і развіццё маладзёжных ініцыятыў:

Сафейчанка Ірыну Уладзі­міраўну — намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцей галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама;

за добрасумленную плённую працу, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, значныя дасягненні ў працоўнай дзейнасці:

Дзямідка Марыну Мікалаеўну — дацэнта кафедры тэхналогій прафесіянальнай адукацыі ўстановы адукацыі ”Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі“;

Дунаеву Таццяну Аляксанд­раўну — метадыста ўстановы адукацыі ”Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж“;

за шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыя­лістаў:

Тура Віктара Уладзіміравіча — загадчыка кафедры тэхналогіі бетону і будаўнічых матэрыялаў установы адукацыі ”Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт“, доктара тэхнічных навук, прафесара.

Міністр А.І.Іванец