Высокага палёту, жураўлі!

Віцебшчына вызначыла фіналістаў рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2020”.

Адкрыты ўрок Осіпавай Наталлі Вітальеўны.

Вынікі трэцяга этапа конкурсу, праведзенагагалоўным упраўленнем па адукацыі аблвыканкама сумесна з абласным інстытутам развіцця адукацыі, абвешчаны ў рэжыме анлайн-трансляцыі 22 мая. Паўночны рэгіён на заключным этапе спаборніцтва прадставяць настаўнікі біялогіі сярэдняй школы №29 Віцебска імя В. В. Піменава Ірына Бедарык, музыкі сярэдняй школы №11 Оршы Аліна Бохарава, пачатковых класаў сярэдняй школы №31 Віцебска Ілона Іванова, гісторыі і грамадазнаўства гімназіі №5 Віцебска Андрэй Іваноў, матэматыкі сярэдняй школы №31 Віцебска Наталля Шчаглова, беларускай мовы і літаратуры ясляў-сада-сярэдняй школы №15 Полацка Наталля Осіпава, нямецкай мовы сярэдняй школы №3 Оршы Вольга Трухан івыхавальнік ясляў-сада №2 Верхнядзвінска Ірына Маслякова.

— На гэты раз было намнога складаней перамагчы,бо цяпер адказнасць на парадак вышэйшая, — падзялілася ўражаннямі прызёррэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года – 2017” у намінацыі “Фізіка, матэматыка, інфарматыка” Наталля Шчаглова. — Конкурс надзвычай важны: ён не запускае, нават не падштурхоўвае — хутчэй узнімае на новы ўзровень працэс прафесійнага самаразвіцця.Ты рухаешся наперад сямімільнымі крокамі, за пару месяцаў робіш больш, чым раней за год,вяртацца ў ранейшае ўжо нецікава і непамысна. Гэта школа педагагічнага майстэрства і адкрытая прастора прафесійных кантактаў, унікальная магчымасць параўнаць найлепшыя педагагічныя напрацоўкі і падыходы, разабрацца ў сабе, сваёй практыцы, абагульніць яе ў тым, што ты здольная данесці да калег і вучняў, пераканацца, якія формы і метады найбольш эфектыўныя ў кожным канкрэтным выпадку, убачыць перспектывыпрафесійна-асобаснага росту, каб мэтанакіравана і паслядоўна набліжацца да аптымальнага выніку. Але асабіста ў мяне з мінулага конкурсу засталася пэўная нотка незавершанасці. Было ўнутранае адчуванне не да канца выкананага, не праяўленага ў поўнай меры, таму прыняла рашэнне і паставіла кіраўніцтва школы перад фактам: збіраюся зноў удзельнічаць. Дзякуй, мяне падтрымалі. Вельмі парадавалася за калегу, пераможца ў намінацыі “Пачатковыя класы” таксама з нашай установы адукацыі. Гэта не выпадковае супадзенне, як я лічу, а відавочны плён вялікай сістэмнай работы ўсяго калектыву і адміністрацыі, супрацоўніцтва настаўнікаў ва ўмовах здаровай прафесійнай канкурэнцыі. Мы нацэлены на развіццё, пакарэнне новых вышыняў – і наш прыклад пераймаюць вучні. 

— На гэты раз было намнога складаней перамагчы,бо цяпер адказнасць на парадак вышэйшая, — падзялілася ўражаннямі прызёррэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года – 2017” у намінацыі “Фізіка, матэматыка, інфарматыка” Наталля Шчаглова. — Конкурс надзвычай важны: ён не запускае, нават не падштурхоўвае — хутчэй узнімае на новы ўзровень працэс прафесійнага самаразвіцця.Ты рухаешся наперад сямімільнымі крокамі, за пару месяцаў робіш больш, чым раней за год,вяртацца ў ранейшае ўжо нецікава і непамысна. Гэта школа педагагічнага майстэрства і адкрытая прастора прафесійных кантактаў, унікальная магчымасць параўнаць найлепшыя педагагічныя напрацоўкі і падыходы, разабрацца ў сабе, сваёй практыцы, абагульніць яе ў тым, што ты здольная данесці да калег і вучняў, пераканацца, якія формы і метады найбольш эфектыўныя ў кожным канкрэтным выпадку, убачыць перспектывыпрафесійна-асобаснага росту, каб мэтанакіравана і паслядоўна набліжацца да аптымальнага выніку. Але асабіста ў мяне з мінулага конкурсу засталася пэўная нотка незавершанасці. Было ўнутранае адчуванне не да канца выкананага, не праяўленага ў поўнай меры, таму прыняла рашэнне і паставіла кіраўніцтва школы перад фактам: збіраюся зноў удзельнічаць. Дзякуй, мяне падтрымалі. Вельмі парадавалася за калегу, пераможца ў намінацыі “Пачатковыя класы” таксама з нашай установы адукацыі. Гэта не выпадковае супадзенне, як я лічу, а відавочны плён вялікай сістэмнай работы ўсяго калектыву і адміністрацыі, супрацоўніцтва настаўнікаў ва ўмовах здаровай прафесійнай канкурэнцыі. Мы нацэлены на развіццё, пакарэнне новых вышыняў – і наш прыклад пераймаюць вучні. 

Адкрыты ўрок Шчагловай Наталлі Уладзіміраўны.

Сярод лідараў па паспяховасці выступлення ў гэтым годзе — Аршанскі Верхнядзвінскі і Полацкі раёны, Віцебск, Наваполацк. Услед за сярэдняй школай №31 варта адзначыць віцебскія гімназію №1 імя Ж.І.Алфёрава (два лаўрэаты ў розных намінацыях) і асобным радком гімназію №5 Віцебска: пяць конкурсаў запар яе педагогі становяцца пераможцамі і лаўрэатамі абласнога і рэспубліканскага этапаў конкурсу. Сёлета перамога прадстаўніка гімназіі на абласным этапе прыўнесла ў гісторыю спаборніцтва амаль неверагоднае супадзенне. Суперфіналістам папярэдняга рэспубліканскага конкурсу і пераможцам у намінацыі“Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія” стаў настаўнік сярэдняй школы №3 Оршы Андрэй Іваноў. Цяпер у складзе каманды вобласці ў названай намінацыі рыхтуецца выступіць ягоцёзка і калега. Дарэчы, калі спыняцца на супадзеннях, то яно атрымалася нават трайное — улічваючы прозвішча фіналіста ў намінацыі “Пачатковыя класы” з сярэдняй школы №31 Віцебска.Ярка, пераканаўча выступіліі прадстаўнікі Расонскай сярэдняй школы імя П.М.Машэрава, ясляў-сада №1 Докшыц, Бароўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна.

Абласны этап конкурсу“Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2020”стартаваўу лютым з завочнага тура: пераможцы раённых (гарадскіх) этапаў прадставілі на разгляд прадметных журы свае прафесійныя здабыткі, уключаючы самапрэзентацыі, відэаўрокі (відэазаняткі), апісанні вопыту педагагічнай дзейнасці, планы правядзення майстар-класаў.Са 116 удзельнікаў44 прайшлі ў вочны тур, урачыстае адкрыццё якога адбылося 10 сакавіка. Першымі ў спаборніцтва ўступілі канкурсанты ў намінацыях “Выхавальнік дашкольнай адукацыі”, “Замежная мова”, “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія”, “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура”. На працягу трох дзён яны праводзілі кансультацыйныя сустрэчы з настаўнікамі і адкрытыя ўрокі (заняткі) ў класах (групах) устаноў адукацыі,праходзілі псіхолага-педагагічнае тэсціраванне, давалі майстар-класы для калег і студэнтаў педагагічных спецыяльнасцей.

— Для педагогаў, тым больш педагогаў будучых, удзел у майстар-класах лепшых настаўнікаў вобласці – вопыт, значэнне якога цяжка пераацаніць, — упэўнена старшыня прадметнага журы ў намінацыі “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура”, першы прарэктар Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі кандыдат філалагіччных навук, дацэнт Ганна Дзеравяга. –Як найбольш актыўную аўдыторыю нельга не вылучыць студэнтаў філалагічнага і гістарычнага факультэтаў ВДУ імя П.М. Машэрава. Акрамя таго, майстар-класы наведвалі метадысты інстытута і тыя групы педагагічных работнікаў, якія ў гэты час праходзілі ў нас павышэнне кваліфікацыі. Спецыяльна прыязджалі настаўнікі Віцебска, калі браць пад увагу групы падтрымкі канкурсантаў — то фактычна ўсёй вобласці. Назапашаныя матэрыялы конкурсных мерапрыемстваў уяўляюць сабой велізарнае багацце, якое атрымлівае інстытут: яны потым аналізуюцца, сістэматызуюцца і шырока выкарыстоўваюцца на практыцы. Мы пастаянна запрашаем канкурсантаў для трансляцыі вопыту, ён у кожнага адметны і каштоўны.

Работа аргкамітэту і надпрадметнагажуры (старшыня – начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома), прадметных журыбыла арганізавана ў адпаведнасці з зацверджанай праграмай па васьмі намінацыях. Вынікіацэньвалі пераможцы і лаўрэаты папярэдніх рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў, настаўнікі-метадысты і настаўнікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, заслужаныя настаўнікі і выдатнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі ВАІРА, ВДУімя П.М.Машэрава і Віцебскага філіяла “МІТСО”, галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама, абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.Журы ўлічвала прафесійную падрыхтоўку ўдзельнікаў у розных аспектах педагагічнай дзенасці — ад валодання вучэбным прадметам, сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі, сродкамі навучання і выхавання (уключаючы інфармацыйна-камунікатыўныя) да ведаў у вобласці педагогікі і псіхалогіі, арганізатарскіх і творчых здольнасцей, умення прэзентаваць уласны педагагічны вопыт, ствараць і падтрымліваць высокі ўзровень пазнавальнай цікаўнасці навучэнцаў.

— Конкурс 2020 года стаў асаблівым па ўмовах правядзення, — адзначыла намеснік старшыні надпрадметнага журы, рэктар Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Лапацінская. –  Першыя чатыры намінацыі другога тура прайшлі ў вочнай прысутнасці канкурсантаў у ВАІРА і ўстановах, якія прадаставілі свае пляцоўкі длямайстар-класаў, адкрытых урокаў і заняткаў — сярэдняй школе №45, гімназіях №№ 7 і 8, яслях-садах №№ 7 і 99 – карыстаючыся нагодай, хочацца перадаць ім нашу ўдзячнасць.На жаль, далей карэктывы ў конкурс унесла эпідэміалагічная сітуацыя. Спачатку гаворка ўвогуле ішла аб пераносе на канец лета ці восень – але тэрміны правядзення рэспубліканскага этапа засталіся нязменнымі, і пры такім раскладзе ў нашых пераможцаў значна скараціўся б час на падрыхтоўку. Таму па рашэнні аргкамітэту перанесеныя конкурсныя мерапрыемствы трэцяга этапа на Віцебшчыне адбыліся да 22 мая ў фармаце, адпаведным рэкамендацыям Міністэрства аховы здароўя, пасродкам сучасных ІКТ-тэхналогій. Адноўленая пасля рамонту і мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічная база інстытута, прафесіяналізм журы дазволілі гэта ажыццявіць на высокім арганізацыйным і тэхнічным узроўні.

Пасля падзвядзення вынікаў у намінацыях“Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка”, “Пачатковыя класы”, “Хімія, біялогія”, “Музыка, выяўленчае мастацтва, мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура), працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка” журы назвала 24 ўдзельнікаў трэцяга, заключнага тура.

— Для прафесійнай супольнасці конкурс “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”у ліку самых значных падзей, — падкрэсліла старшыня прадметнага журыў намінацыі “Біялогія, хімія”, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Алена Багдановіч. – Усе ўдзельнікі дастойна прадставілі свае раёны і ўстановы адукацыі. Было пазнавальна і прыемна назіраць за работай сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы з грунтоўнай прадметнай і метадычнай падрыхтоўкай, цікавым педагагічным вопытам, практыка-арыентаваным, крэатыўным і нестандартным падыходам у выкладанні, багатым арсеналам адукацыйных сродкаў, высокай ступенню інфармацыйна-камунікатыўнай кампетэнтнасці і, што немалаважна, прыцягальнай асабістай харызмай, здольных эфектыўна і творча адаптаваць адукацыйны працэс пад сучасныя ўмовы.Зважаючы на ўсё гэта пры досыць маладым сярэднім узросце канкурсантаў, напэўна, ёсць падстава сведчыць аб сур’ёзнай рабоце нашых устаноў вышэйшай адукацыі, якія далі ім добры падмурак для далейшага ўдасканальвання прафесійнага майстэрства. Набор конкурсных мерапрыемстваў застаецца нязменным, але не іх змест: у многіх канкурсантаў мы бачылі глыбіню і сістэмнасць іх метадычнай работы. Гэта былі не мерапрыемствы дзеля конкурсу, а пераканаўчыя ілюстрацыі паўсядзённай работы і дасягненняў кожны дзень. Некаторыя настаўнікі пабудавалі абарону педагагічнага вопыту і конкурсныя мерапрыемствы на рэгіянальным кампаненце, аўтэнтычных методыках, што сугучна сучаснай тэндэнцыі дыялогу культур, моў, асобы ў кантэксце грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Журы працавала зладжана, разыходжанняў у ацэнках практычна не было, прычым на фоне агульнага моцнага ўзроўню канкурсантаў адразу выявіліся лідары. У адпаведнасці з палажэннем  вызначаны адзін пераможца і два лаўрэаты ў кожнай намінацыі.

Начальнік цэнтра кіруючых кадраў, спецыялістаў адукацыі і інавацыйнай дзейнасці Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Таццяна Арэхава асобна спынілася на плённай рабоце лідараў конкурсу ў рамках дзейнасці прафесійных клубаў — абласнога “Прызнанне” і рэспубліканскага “Крыштальны журавель”. Сёлетнія ўдзельнікі разам з лаўрэатамі і пераможцамі мінулых гадоў актыўна прынялі ўдзел у падрыхтоўцы матэрыялаў для рэгіянальнай адукацыйнай платформы ВАІРА “Тэматычны медыягід па вучэбных прадметах”, прычым Ірына Бедарык і Наталля Шчаглова прапанавалі адразу цэлыя цыклы ўрокаў. Цікавы факт: традыцыйна моцнымі з’яўляюцца конкурсныянапрамкі, звязаныя з філалогіяй, гісторыяй, дакладнымі і прыродазнаўчымі навукамі — а сёлета ў добрым сэнсе здзівілі канкурсанты ў намінацыі “Музыка, выяўленчае мастацтва, мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура), працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка”, дзе канкурэнцыя была надзвычай высокай і па суме набраных балаў нават лаўрэаты наблізіліся да пераможцаў у іншых намінацыях.

—Нягледзячы на нязвыклы для конкурсуфармат, у канферэнц-зале ВАІРА ў чацвер 21 мая панавала ўрачыстая і святочная атмасфера,— расказала Святлана Румянцава, член надпрадметнага і прадметнага журы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №15 Наваполацка, пераможца рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2017”. –Гэта быў дзень другога выпрабавання заключнага туру, паколькі міні-ўрокі мы праглядзелі загадзя ў аўторак-сераду і з выстаўленымі баламі прыехалі ў Віцебск. У рэжыме відэаканферэнцыі згодна вызначанаму папярэдняй жараб’ёўкай парадку праходзіла публічнаяпрэзентацыя вопыту педагагічнай дзейнасці. Адчувала я сябе незвычайна — нібыта вярнулася ў той момант, калі сама ўдзельнічала ў конкурсе. Хацелася, каб кожны педагог паказаў найлепшае, прадставіў сябе ў самым выгадным святле, за кожнага хвалявалася як за сябе. Цэлы дзень мы працавалі і выстаўлялі балы незалежна адзін ад другога, потым яны сумаваліся – і такім чынам вызначыліся лаўрэаты іпераможцы. Прыемна, што найбольшую колькасць балаў набрала менавіта настаўнік беларускай мовы і літаратуры з Полацка, Наталля Осіпава. Таксама прыемна было бачыць, наколькі таленавітыя, разумныя, вопытныя і маладыя разам з тым настаўнікі прымалі ўдзел у конкурсе, як яны стараліся. Да ўсіх канкурсантаў і асабліва тых, якія прайшлі на рэспубліканскі этап, у мяне лірычнае пажаданне: смела распраўляйце крылы, набірайце разгон, узлятайце – і няхай тады палёт будзе высокім, яркім і паспяховым.

Таццяна БОНДАРАВА.
Фота прадастаўлена Віцебскім абласным  інстытутам развіцця адукацыі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *