У пошуках інавацый і сакрэтаў прыгажосці

На абласны агляд інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцы і работнікі ўстаноў адукацыі Віцебскай вобласці прадставілі 1025 экспанатаў.
Штогадовы агляд праводзіцца галоўным упраўленнем па адукацыі аблвыканкама ў мэтах удасканалення работы па прыцягненні навучэнцаў да інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, выяўлення і падтрымкі таленавітай і адоранай моладзі, рэалізацыі творчых здольнасцей педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, узмацнення прафарыентацыйнай работы. Мерапрыемства накіравана на стымуляванне дзейнасці па распрацоўцы новых тэхнічных сродкаў навучання, тэхналогій вытворчасці прадукцыі ў майстэрнях, удасканаленне прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў, далучэнне дзяцей і моладзі да інавацыйнай навукова-тэхнічнай творчасці, укараненне ў вытворчасць і вучэбна-выхаваўчы працэс лепшых тэхнічных распрацовак, сродкаў навучання, энергазберагальных тэхналогій.
Свае экспазіцыі ўдзельнікі — 34 устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі і 10 устаноў дадатковай адукацыі, больш за 650 навучэнцаў і 320 работнікаў устаноў адукацыі — прысвяцілі Году малой радзімы, пытанням дзяржаўнасці і захавання гістарычна-культурнай і духоўнай спадчыны, 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 80-годдзю прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: