Шаноўныя педагогі! Калегі! Сябры!

У нас выдатная прафесія, якая дазваляе ўсё жыццё вучыць і вучыцца, адкрываць новы свет ведаў для самых маленькіх вучняў і даваць пуцёўку ў дарослае жыццё выпускнікам. Веды, якія дзіця засвойвае ў школе, — яго бясцэнны багаж і рэсурс развіцця дзяржавы.
Педагогіка – адна з самых складаных, але і  самых цікавых сфер дзейнасці. Быць педагогам – шчасце і вялікая адказнасць, таму што менавіта ва ўстанове адукацыі фарміруецца асоба Чалавека, Грамадзяніна, Патрыёта. Заўтра вашы выпускнікі будуць развіваць айчынную эканоміку, лячыць і вучыць людзей, здзяйсняць адкрыцці на карысць усяго чалавецтва, захоўваць мір на роднай зямлі. І кожны з іх праз усё жыццё пранясе ўдзячнасць да свайго настаўніка, які навучыў яго працаваць на карысць Радзімы.  


Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ў святочны дзень ветэранам педагагічнай працы. Дзякуй вам, паважаныя калегі, за вернасць прафесіі і адданасць справе выхавання падрастаючага пакалення. Ведаю, што кожны з вас гатоў даць слушную параду, аказаць прафесійную падтрымку сучаснаму настаўніку.
Са святам, шаноўныя педагогі! З Днём настаўніка! Міру і дабра вашым сем’ям, здароўя і дабрабыту!

Ігар КАРПЕНКА,
Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Пресс-центр Министерства образования.

Добавить комментарий