Даведаліся, як прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы ў віцебскай гімназіі № 9

Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, якія прайшлі ў гімназіі № 9, сталі вучні 5-11 класаў.

Найбольшую цікавасць выклікала падарожжа па станцыях «Народная мудрасць», «Пазнай пісьменніка», «Лексічныя хвілінка». Працаваў адкрыты мікрафон. Вучні і настаўнікі з задавальненнем чыталі любімыя вершы беларускіх аўтараў. А вось настаўніца французскай мовы Таццяна Ісакава прэзентавала беларускамоўныя творы ўласнага сачынення.

Цікава ў гэты дзень было і ў школьнай бібліятэцы. Вучні перакладалі беларускія словы на рускую мову, знаёміліся з нацыянальнай кухняй, а таксама зацікавіліся беларускімі выданнямі на роднай мове. Настаўнікі-прадметнікі на першым уроку правялі інфармацыйныя хвілінкі, а ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры была арганізавана выстава, прысвечаная пісьменнікам-юбілярам.

Автор: Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

Добавить комментарий