Дарогамі памяці

Навучэнцы Віцебскага раёна 30 чэрвеня сталі ўдзельнікамі традыцыйнага валанцёрскага патрыятычнага велапрабегу “Дарогамі памяці”, прысвечанага 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Цэнтр дзяцей і моладзі, раённы камітэт БРСМ, інспекцыя па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. У велапрабегу прынялі ўдзел сем навучэнцаў Акцябрскай, Ноўкінскай, Лужаснянскай школ і тры навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці з ліку непаўналентніх, у адносінах да якіх праводзіцца індывідуальна прафілактычная работа ІСН АУС райвыканкама і якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Моладзь суправаджалі педагог дадатковай адукацыі Цэнтра дзяцей і моладзі С.П.Нікіцін і ўчастковы інспектар ІСН І.Д.Кавуноў.

Маршрут велапрабегу пралягаў па мясцінах, звязаных з падзеямі ваенных гадоў, а таксама з імем вядомага беларускага пісьменніка Міхася Лынькова. Зыходным пунктам стаў музей баявой славы, размешчаны ў Капцянскай базавай школе Віцебскага раёна імя Героя Савецкага Саюза Г.С.Грыгор’ева. З прывітаннем і добрымі пажаданнямі ў дарогу да ў­дзельнікаў велапрабегу звярнуліся начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама В.М.Трублоўская і першы сакратар райкама БРСМ К.І.Пільшчыкава.

sdr

Пасля наведвання воінскага мемарыялу імя Ленінскага камсамола ў аграгарадку Копці Віцебскага раёна, знаёмства са слаўнай гісторыяй роднага краю навучэнцы адправіліся ў вёску Крынкі Лёзненскага раёна. Кіраўніцтва і педагогі Крынкаўскага ясляў-сада — базавай школы імя М.Ц.Лынькова Лёзненскага раёна гасцінна сустрэлі ўдзельнікаў велапрабегу і правялі займальныя экскурсіі ў школьных музеях. Так, у музеі, прысвечаным Міхасю Лынькову, навучэнцы даведаліся цікавыя факты з жыцця і творчасці пісьменніка. У школьным музеі баявой славы яны з заміраннем сэрца слухалі аповед пра падзеі ваенных гадоў і подзвігі герояў-абаронцаў.

Прыемным завяршэннем велапрабегу былі падарункі, падрыхтаваныя раённым камітэтам БРСМ. Ва ўсіх засталіся незабыўныя ўражанні, яркія эмоцыі і выдатны настрой. Маладыя людзі чарговы раз пераканаліся, што ўдзел у велапрабегу — гэта ўнікальная магчымасць цікава і з карысцю правесці час у перыяд летніх канікул.

Юлія РАЖКОВА,
загадчыца аддзялення турысцка-краязнаўчай і спартыўна-аздараўленчай работы Цэнтра дзяцей і моладзі Віцебскага раёна.

Добавить комментарий