Абласны этап рэспубліканскага конкурсу ”Жывая класіка“

18 мая ў Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі пад дэвізам ”Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар“ прайшоў дыстанцыйны абласны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў Жывая класіка.

Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ ”Сталічнае тэлебачанне, ГА ”Саюз пісьменнікаў Беларусі.

У абласным этапе прынялі ўдзел 103 навучэнцы з 21 рэгіёна Віцебскай вобласці – пераможцы раённых этапаў у чатырох узроставых групах (1-4 класы, 5-6 класы, 7-8 класы, 9-10 класы). У рэпертуар канкурсантаў увайшлі высокамастацкія творы розных жанраў беларускай літаратуры. Многія ўдзельнікі прадэманстравалі добрыя навыкі валодання тэхнікай мовы, сродкамі эмацыянальна-вобразнай выразнасці чытання.

Чытальнікі, заняўшыя першыя месцы  на абласным этапе конкурсу ў кожнай узроставай групе, прымаюць удзел у паўфінале, які праводзіцца з 1 па 15 чэрвеня 2020 года ў г.Мінску (дыстанцыйна).

ВЫНІКІ абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класiка“

Узроставая група 1-4 класы:

1 месца

2 месца

  • Рыбчанка Марыя (ДУА ”Сярэдняя школа №1 г.Сянно имя З.Ш.Азгура“)

3 месца

  • Клыкоўская Сафія (ДУА ”Вусценская я/с — СШ Аршанскага раёна“)
  • Згірскі Антон (ДУА ”Шунеўская дзіцячы сад — базавая школа Глыбоцкага раёна“)
  • Фёдарава Алена (ДУДА ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“)

Узроставая група 5-6 класы:

1 месца

2 месца

  • Шпакаў Аляксей (ДУДА ”Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі“)

3 месца

  • Макеенка Ксенія (ДУА ”Верхнядзвінская гімназія“)

Узроставая група 7-8 класы:

1 месца

2 месца

  • Будзько Віялета (ДУА ”Сярэдняя школа №2 г.Докшыцы“)

3 месца

  • Гаравая Вікторыя (ДУА ”Сярэдняя школа №3 г.Лепеля“)
  • Шнякава Варвара (ДУА ”Сярэдняя школа №12 г.Віцебска“)

Узроставая група 9-10 класы:

1 месца

2 месца

  • Шкетаў Уладзіслаў (ДУА ”Сярэдняя школа №15 г.Наваполацка“)

3 месца

  • Хутлікаў Мікіта (ДУА ”Сярэдняя школа №3 г.Оршы“)
  • Хрыпач Аліна (ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.Чашнікі“)

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *